«Мінск-сіці»
13 Июля 2010 в 08 часов 35 мин

 


І панэльны дом у раёне будзе пабудаваны далёка не адзін — цэлая процьма.

«Вярніце хмарачосы!»

Трывогу сталі біць у інтэрнэце.
Людзі перадусім абураныя таямнічай заменай планаў гарадскіх уладаў у апошні момант.
«Мне толькі што так страшна-страшна стала… Аказваецца, „Мінск-сіці“ будзе зусім не такім, якім вы хочаце яго бачыць. Генпадрадчык там МАПІД, вызначаныя панэльныя серыі пад забудову. І гэта сіці, будучыня, так бы мовіць, перспектыва беларускага будаўніцтва, інавацыі… Навошта ашуквалі?» — піша карыстальнік Vipmakler з onliner.by.
«Што за панэлькі ў сіці? Дзе праславутыя хмарачосы? Як жа дасталі гэтыя гора-інвестары…», — паўтарае ўслед за ім Groznik з skyscrapercity.com
Галоўным інвестарам непабудаванага раёна з’яўляецца расійская «Ітэра». Да 2020 года планавалася пабудаваць 4 мільёна квадратных метраў жылых, офісных і гандлёвых пляцовак. Агульная сума інвестыцый мусіла скласці $5 мільярдаў. Для рэалізацыі праектаў было створана СААА «Мінск-Сіці», удзельнікамі якога з расійскага боку, апроч «Ітэры» сталі кампаніі «СУ-155» і «МА «Унукава», «Знешэканамбанк» і Банк ВТБ. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, незадаволены нулявымі тэмпамі будаўніцтва, пагражаў адабраць у расіян прэстыжную пляцоўку, але план не рэалізаваў, бо «Ітэра» паабяцала пачаць будаўніцтва ў другой палове гэтага года.

Чарга на «панэль»

У «Пакадане» не бачаць ніякай праблемы у тым, што па тэлебачанні мінчанам абяцалі хмарачосы, а пабудуюць панэлькі:
«Хто вам сказаў, што гэта элітныя дамы? »
Звычайны раён. Будуць і каркасныя дамы, і тыпавыя панэльныя, і офісныя. Пакуль што мы проста рэкламуем дом і рыхтуем дакументы на будаўніцтва. Людзі цікавяцца прапановай і ўжо займаюць чаргу» — «Ці прадугледжаны зніжкі для людзей, якія маюць права на паляпшэнне жыллёвых умоў?» — «Такой інфармацыі няма».
У камітэце па будаўніцтву і інвестыцыях Мінгарвынкама параілі звярнуцца да генеральнага плана развіцця Мінска, маўляў, якія дамы намаляваныя там, такія і будуць пабудаваныя.
Што ж у генплане? На ім сапраўды можна ўбачыць аднолькавыя панэльныя дамы, якія знаходзяцца на адлегласці ў некалькі дзесяткаў метраў адзін ад аднаго.
Выгляд з вакна не парадуе жыльцоў — штодзень ім прыйдзецца бачыць шматузроўневую транспартную развязку.
Пра стан экалогіі можна нават не заікацца. Дарэчы, выхад з пад’езда знаходзіцца на тым самым «дарожным» баку.
Сярод пераваг дома невялікі метраж. Аднапакаўкі плошчай 45 м², двухпакаёўкі — 61 м² і трохпакаёўкі — 78 м². Разам з невысокім коштам жылля (ад $1000) прапанова, безумоўна, знойдзе свайго пакупніка. Дом павінен быць здадзены ў канцы 2011 года, прычым з поўнай аддзелкай. На льготны 5%-ны крэдыт мінчане, хутчэй за ўсё, разлічваць не могуць, бо Мінгарвыканкам не дазваляе браць іх тым, хто будуецца ў панэльных дамах. Падтрымка дзяржавы распаўсюджваецца на каркасныя дамы.

Еўрарэмонт зноў адкладваецца

Яшчэ два гады таму кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даваў даручэнне ўвесці ў праектаванні і будаўніцтве нормы і прынцыпы, прынятыя ў Еўрасаюзе. З таго часу змянілася што заўгодна — але не тыя стандарты. Чарговая гадзіна «Х» прызначаныя на 1 жніўня, але відавочна, што галіна не падрыхтаваная да еўрарэформаў.
Адной з тэндэнцый развіцця будаўнічай галіны ў еўрапейскіх краінах можна назваць адмову ад стварэння новых панэльных дамоў.
Захад ужо досыць даўно не ўзводзіць недаўгавечныя, неэнэргаэфектыўныя і — што хаваць — не надта прыгожыя дамы.
Беларусь жа працягвае нарошчваць тэмпы такой будоўлі.

 

Источник: "Наша Нiва"

Стоит прочитать